Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трух, , м. (разм.).

Павольны бег каня.

  • Конь з галопу перайшоў на т.

труха, , ж. (разм.).

Перацёртае сена, салома і пад.; пацяруха.

трухам, прысл.

Тое, што і трушком.

трухаць, ; незак. (разм.).

Бегчы подбегам, трухам.

трухлець, ; незак.

Рабіцца трухлявым.

  • Бярвенне трухлее.

|| наз. трухленне, .

трухлявець, ; незак.

Тое, што і трухлець.

трухлявы, .

Які ператварыўся ў парахню ад гнілі і часу, струхлеў.

  • Т. пень.

|| наз. трухлявасць, .

трухляк, , м.

Трухлявы кавалак чаго-н. (звычайна дрэва).

трухляціна, , ж. (разм.).

Тое, што струхлела, разбурана ў працэсе гніення.

  • Ад балота несла трухляцінай.

труцень, , м.

  1. Самец у пчалінай сям’і.

  2. перан. Той, хто жыве за кошт чужой працы.

    • Быць трутнем.

|| прым. трутневы, .