Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эпілепсія, , ж.

Хранічнае захворванне галаўнога мозга чалавека, якое характарызуецца сутаргавымі прыступамі і стратай прытомнасці; падучая хвароба.

|| прым. эпілептычны, .

эпілептык, , м.

Чалавек, хворы на эпілепсію.

|| ж. эпілептычка, .

эпілог, , м.

Заключная частка мастацкага твора.

  • Э. рамана.
  • Э. оперы.

|| прым. эпілогавы, .

эпістала, , ж.

Жанр літаратуры 18 — пачатку 19 ст. ў выглядзе паслання ў форме пісьма.

эпісталярны, .

  1. Пра літаратурны твор, напісаны ў форме пісем.

    • Э. раман.
  2. Які з’яўляецца сукупнасцю чыіх-н. пісем.

    • Эпісталярная спадчына Янкі Купалы.

эпіталама, , ж.

  1. У старажытных грэкаў і рымлян: віншавальная песня маладым.

  2. Верш-віншаванне ў гонар тых, хто бярэ шлюб.

|| прым. эпіталамны, .

эпітафія, , ж. (кніжн.).

  1. Верш, напісаны ў сувязі з чыёй-н. смерцю.

    • Э. на смерць палкаводца.
  2. Надмагільны надпіс.

  3. на магільнай пліце.

эпітэлій, , м. (спец.).

Тканка, якая высцілае паверхню і поласць цела, пакрывае слізістыя абалонкі, а таксама ўнутраная абалонка ў поласцях некаторых раслін.

|| прым. эпітэліяльны, .

эпітэт, , м.

У паэтыцы: азначэнне, якое выражае эмацыянальную ацэнку або дае вобразную характарыстыку прадмету, з’яве.

эпіцэнтр, , м. (спец.).

  1. Вобласць на паверхні зямлі, размешчаная над ачагом землетрасення, выбуху.

    • Э. ядзернага выбуху.
  2. перан. Месца, дзе што-н. праяўляецца з найбольшай сілай (кніжн.).

    • У эпіцэнтры падзей.

|| прым. эпіцэнтрычны, .