Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эпалеты, ✂, м.

У царскай арміі і некаторых замежных арміях: парадныя пагоны афіцэраў, генералаў і адміралаў, упрыгожаныя махрамі, пазументамі.

|| прым. эпалетны, ✂.

эпапея, ✂, ж.

  1. Вялікі твор эпічнага жанру, у якім апісваюцца значныя гістарычныя падзеі.

    • Э. Івана Мележа «Людзі на балоце».
  2. перан. Буйная, значная падзея, якая ахоплівае цэлы гістарычны перыяд.

    • Э. Вялікай Айчыннай вайны.

|| прым. эпапейны, ✂.

эпас, ✂, м.

  1. Апавядальны род літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі) (спец.).

  2. Творы народнай творчасці — гераічныя сказанні, песні, паданні.

    • Былінны э.

|| прым. эпічны, ✂.

  • Э. жанр.

эпахальны, ✂, ж. (кніжн.).

Які вызначае эпоху; важны, значны.

  • Эпахальныя творы мастацкай літаратуры.

|| наз. эпахальнасць, ✂.