Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эпігон, ✂, м. (кніжн.).

Паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага напрамку, пазбаўлены творчай арыгінальнасці, які механічна паўтарае ідэі і метады сваіх папярэднікаў.

|| прым. эпігонскі, ✂.

эпігонства, ✂, н. (кніжн.).

Пераймальная, пазбаўленая творчай арыгінальнасці дзейнасць у якой-н. інтэлектуальнай сферы.

|| прым. эпігонскі, ✂.

эпіграма, ✂, ж.

Кароткі сатырычны верш, які востра высмейвае якую-н. пэўную асобу.

  • Эпіграмы Кандрата Крапівы.

|| прым. эпіграматычны, ✂.

эпіграф, ✂, м.

Выслоўе (або кароткая цытата), што змяшчаецца перад творам або перад асобным яго раздзелам, у якім аўтар раскрывае сваю задуму, ідэю твора ці яго часткі.

|| прым. эпіграфічны, ✂.

эпіграфіка, ✂, ж.

Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на каменных плітах, скалах, на металічных, гліняных прадметах і іншых вырабах.

|| прым. эпіграфічны, ✂.

эпідэміёлаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па эпідэміялогіі.

эпідэмія, ✂, ж.

Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы.

  • Э. халеры.

|| прым. эпідэмічны, ✂.

эпідэміялогія, ✂, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення і распаўсюджання эпідэмій, распрацоўвае меры барацьбы з імі.

|| прым. эпідэміялагічны, ✂.

эпізадычны, ✂.

Выпадковы, які з’яўляецца эпізодам (у 1 і 2 знач.), які бывае не пастаянна.

  • Эпізадычная дапамога.
  • Э. кантроль.
  • Э. выпадак.
  • Прыязджаць эпізадычна (прысл.).

|| наз. эпізадычнасць, ✂.

эпізаотыя, ✂, ж. (спец.).

Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы сярод жывёл.

  • Э. яшчура.

|| прым. эпізаатычны, ✂.