Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шматнацыянальны, ✂.

У склад якога ўваходзяць многія нацыі, народнасці.

  • Шматнацыянальная дзяржава.

|| наз. шматнацыянальнасць, ✂.

шматок, ✂, м.

  1. Абрэзак, абрывак скуры, тканіны і пад.

    • Ш. матэрыі.
  2. Жмут чаго-н.

    • Ш. поўсці.
  3. Невялікі кавалак, камяк чаго-н.; нязначная колькасць чаго-н.

    • Ш. сала.
    • Сям-там тырчалі шматкі сухой травы.

|| прым. шматочны, ✂ і шматковы, ✂.

шматпакутны, ✂, ж. (кніжн.).

Які перанёс шмат пакут, выпрабаванняў.

  • Ш. народ.
  • Шматпакутнае жыццё.

|| наз. шматпакутнасць, ✂.

шматполле, ✂, н.

Тое, што і мнагаполле.

|| прым. шматпольны, ✂.

шматразовы, ✂.

Які паўтараецца ці паўтараўся шмат разоў.

  • Шматразовае рэха.

|| наз. шматразовасць, ✂.

шматскладовы, ✂.

Які ў сваёй будове мае некалькі, шмат складоў.

  • Шматскладовае слова.

|| наз. шматскладовасць, ✂.

шматслоўе, ✂, н.

Празмерная колькасць слоў (у размове, на пісьме і пад.).

  • Ён не любіць шматслоўя.

шматслоўны, ✂.

Для якога ўласціва шматслоўе.

  • Шматслоўнае апавяданне пра што-н.
  • Я тут не буду шматслоўным.

|| наз. шматслоўнасць, ✂.

шматступенны, ✂.

Які праходзіць праз шэраг ступеней, стадый, не прамы.

  • Шматступенныя выбары.

|| наз. шматступеннасць, ✂.

шматступеньчаты, ✂.

Які складаецца з некалькіх частак, ступеней.

  • Шматступеньчатая ракета.

|| наз. шматступеньчатасць, ✂.