Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чуйны, ✂ (разм.).

  1. Які звяртае на ўсё пільную ўвагу, адольны тонка адчуваць.

    • Чуйнае вуха.
    • Дзеці былі пад чуйным наглядам маці.
  2. Які востра перажывае што-н., рэагуе на што-н.

    • Ч. да чужога гора.
  3. Асцярожны; насцярожаны.

    • Чуйныя крокі.
    • Ч. шолах лісця.
  4. Неглыбокі, чуткі.

    • Ч. сон.
    • Чуйная дрымота.

|| наз. чуйнасць, ✂.

чукчы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чукоцкай і Каракскай аўтаномных акруг, што ўваходзяць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. чукчанка, ✂.

|| прым. чукоцкі, ✂.

чуллівы, ✂.

  1. Якому ўласціва ўспрымальнасць знешніх, фізічных раздражненняў.

    • Чуллівыя нервы.
  2. Які здольны ўлавіць нават нязначнае знешняе ўздзеянне.

    • Ч. прыбор.
  3. Здольны да сентыментальнасці, тонкаадчувальны.

    • Чуллівае сэрца.
    • Ад гора людзі робяцца чуллівымі да іншых.

|| наз. чуллівасць, ✂.

чулы, ✂.

  1. Які адносіцца да каго-н. з любоўю, уважліва, спагадліва.

    • Ч. чалавек.
  2. Які сведчыць пра ўважлівасць, спагадлівасць да людзей.

    • Чулыя словы.
  3. Уражлівы, успрыімлівы.

    • Ч. на музыку.
  4. Які хутка рэагуе на знешнія змены; дакладны.

    • Ч. мікрафон.

|| наз. чуласць, ✂.

чум, ✂, м.

Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы з жэрдак, абцягнутых шкурамі, карой, войлакам лямцам і пад. у некаторых паўночных народаў.

|| прым. чумны, ✂.

чума, ✂, ж.

Вострая інфекцыйная хвароба.

  • Эпідэмія чумы.

|| прым. чумны, ✂.

чумак, ✂, м. (уст.).

Возчык і гандляр на Украіне і поўдні Расіі, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары.

|| прым. чумацкі, ✂.

  • Ч. абоз.

чумакаваць, ✂; незак. (уст.).

Займацца чумацкім промыслам, быць чумаком.

|| наз. чумакаванне, ✂ і чумацтва, ✂.

чуміза, ✂, ж.

Расліна сямейства злакавых, падобная на проса.

|| прым. чумізны, ✂.

чуні, ✂, м.

  1. Пяньковыя, вяровачныя лапці (абл.).

  2. Гумавы ці скураны абутак у выглядзе галёшаў, якія надзяваюцца пры рабоце ў шахтах, рудніках і пад., і таксама самаробныя галёшы; бахілы.