Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ціп-ціп, выкл.

Вокліч, якім падзываюць курэй.

цір1, , м.

Спецыяльна прыстасаванае памяшканне, дзе трэніруюцца страляць у цэль.

цір2, , м. (спец.).

Састаў з каніфолі, смалы і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.

ціс, , м.

  1. Хвойнае вечназялёнае дрэва або куст з цвёрдай буравата-чырвонай драўнінай.

  2. Каштоўная драўніна гэтага дрэва.

|| прым. цісавы, .

ціск, , м.

  1. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні.

    • Ц. паветра.
    • Ц. пары на сценкі катла.
  2. Сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту.

    • Павышаны крывяны ц.
  3. перан. Прымус, насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі.

    • Эканамічны ц. на малыя дзяржавы.
    • Многа гадоў жылі людзі пад панскім ціскам.

ціскальны, , (спец.).

Які служыць для атрымання адбіткаў, для друкавання.

  • Ц. станок.

ціскальшчык, , м.

Рабочы друкарні, які робіць адбіткі набору на ручным станку.

|| ж. ціскальшчыца, .

|| прым. ціскальшчыцкі, .

цісканіна, , ж.

Цесната, штурханіна ў натоўпе.

ціскацца, ; незак. (разм.).

Штурхаць, прыціскаць адзін аднаго ў цеснаце.

ціскаць1, ; незак.

  1. Націскаць на што-н. шмат разоў.

  2. Сціскаць у абнімках, моцна абнімаць (разм.).

|| аднакр. ціскануць, .

|| наз. цісканне, .