Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлебапастаўкі, ✂.

Планавая здача збожжа дзяржаве.

хлебапёк, ✂, м.

Тое, што і пекар.

хлебапякарны, ✂.

Звязаны з пячэннем хлеба, хлебных вырабаў.

хлебапякарня, ✂, ж.

Тое, што і пякарня.

хлебапячэнне, ✂, н.

Выпечка хлеба.

  • Механізаванае х.

хлебароб, ✂, м.

Селянін, які займаецца хлебаробствам.

|| прым. хлебаробскі, ✂.

хлебаробства, ✂, н.

Праца земляроба па вырошчванню хлеба (у 3 знач.).

|| прым. хлебаробчы, ✂.

хлебародны, ✂.

Які дае добры ўраджай хлеба, урадлівы.

  • Х. год.
  • Х. край.

хлебарэз, ✂, м.

Рабочы, заняты рэзкай хлеба.

|| ж. хлебарэзка, ✂.

хлебарэзка, ✂, ж.

  1. гл. хлебарэз.

  2. Прыстасаванне для рэзкі хлеба.