Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фармальнасць, , ж.

  1. гл. фармальны.

  2. Тое, што і фармалізм (у 1 знач.).

  3. Дзеянні, неабходныя з пункту погляду пэўнага парадку пры выкананні, афармленні чаго-н.

    • Вытрымаць усе фармальнасці.

фармальны, .

  1. гл. форма.

  2. Прасякнуты фармалізмам (у 1 знач.).

    • Ф. падыход да справы.
  3. Заснаваны на прынцыпах фармалізму (у 2 знач.).

    • Ф. метад.
  4. Зроблены афіцыйна, законна.

    • Ф. дазвол.
    • Фармальная прычына.
  5. Такі, дзе захавана толькі знешняя форма, які існуе толькі па форме, для выгляду.

    • Ф. падыход.
    • Фармальнае права.

|| наз. фармальнасць, .

фармат, , м.

Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад.

  • Вялікага фармату кніга.

|| прым. фарматны, .

фармацыя, , ж.

  1. Пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства, уласцівая данай дадзенай стадыі развіцця, якая характарызуецца ўласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці.

  2. Сістэма поглядаў, унутраны склад (кніжн.).

    • Чалавек новай фармацыі.
  3. Сукупнасць генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння (спец.).

|| прым. фармацыйны, .

фармацэўт, , м.

Спецыяліст з фармацэўтычнай адукацыяй.

фармацэўтыка, , ж.

Комплекс дысцыплін, якія вывучаюць пытанні здабычы, апрацоўкі, вырабу, захоўвання і водпуску лекавых сродкаў.

|| прым. фармацэўтычны, .

фарміраванне, , н.

  1. гл. фарміравацца, -ць.

  2. Сфарміраванае нанова вайсковае злучэнне, часць.

фарміравацца, ; незак.

  1. Складвацца, набываць пэўную форму, закончанасць, сталасць у выніку развіцця, змен.

    • Пэўныя рысы характару фарміруюцца ў дзяцінстве.
  2. Стварацца, арганізоўвацца (пра групу, калектыў і пад.).

    • Фарміруецца група народнага кантролю.
  3. Складацца з вагонаў, суднаў шляхам размяшчэння іх у пэўным парадку.

    • Фарміруецца цягнік на Маскву.

|| зак. сфарміравацца, .

|| наз. фарміраванне, і фарміроўка, .

фарміраваць, ; незак.

  1. Выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад.

    • Ф. характар вучняў.
  2. Ствараць, арганізоўваць (калектыў, клас, вайсковую часць і пад.).

    • Ф. атрад.
    • Ф. урад.
  3. Састаўляць (цягнік), счэпліваючы пэўным парадкам вагоны.

    • Ф. таварны састаў.

|| зак. сфарміраваць, .

|| наз. фарміраванне, і фарміроўка, .

|| прым. фарміровачны, .

  • Ф. пункт.

фармоўшчык, , м.

Рабочы, спецыяліст па фармоўцы.

|| ж. фармоўшчыца, .