фармацыя, , ж.

  1. Пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства, уласцівая данай дадзенай стадыі развіцця, якая характарызуецца ўласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці.

  2. Сістэма поглядаў, унутраны склад (кніжн.).

    • Чалавек новай фармацыі.
  3. Сукупнасць генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння (спец.).

|| прым. фармацыйны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)