Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фант, ✂, м.

  1. мн. Гульня, удзельнікі якой у якасці штрафу выконваюць якія-н. жартоўныя даручэнні.

    • Гуляць у фанты.
  2. Рэч, якая аддаецца ўдзельнікам гэтай гульні для жараб’ёўкі.

  3. Заданне, якое даецца ўдзельніку гульні ў якасці штрафу.

|| памянш. фанцік, ✂.

фантазёр, ✂, м.

Чалавек, які любіць фантазіраваць.

|| ж. фантазёрка, ✂.

|| прым. фантазёрскі, ✂.

фантазіраваць, ✂; незак.

  1. Аддавацца фантазіі; марыць.

  2. Выдумляць (што-н. непраўдападобнае, тое, чаго не можа быць).

    • Дзеці многа фантазіруюць.

|| зак. сфантазіраваць, ✂.

|| наз. фантазіраванне, ✂ і фантазёрства, ✂.

|| прым. фантазёрскі, ✂.

фантазія, ✂, ж.

  1. Здольнасць да творчага ўяўлення.

    • Багатая ф.
  2. Мара, прадукт чыйго-н. уяўлення.

    • Гэта не сапраўднасць, а ф.
  3. Нешта непраўдападобнае, выдуманае.

    • Гэта дзіцячая ф.
  4. Дзівацтва; нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).

    • Прыйшла ў галаву ф.
  5. Музычны твор свабоднага характару; імправізацыя.

    • Ф. на тэмы беларускіх народных песень.

|| прым. фантазійны, ✂.

фантан, ✂, м.

  1. Струмень вадкасці, газу, які з сілай выкідваецца ўверх пад высокім ціскам.

    • Ф. нафты.
    • Газавы ф.
    • Кроў б’е фантанам з раны.
    • Вогненны ф. (перан.).
    • Радасць б’е фантанам (перан.).
  2. Збудаванне для падачы і выкідвання вады пад напорам.

    • Ф. у скверы.

|| прым. фантанны, ✂.

  • Фантанная нафта.

фантанаваць, ✂; незак. (спец.).

Выбівацца, выходзіць на паверхню чаго-н. у выглядзе фантана (у 1 знач.).

  • Нафта фантануе.

|| наз. фантанаванне, ✂.

фантасмагорыя, ✂, ж.

Прывіды, вычварныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым сне.

|| прым. фантасмагарычны, ✂.

фантаст, ✂, м.

  1. Чалавек, які любіць аддавацца фантазіі (у 2 знач.), фантазёр.

  2. Пісьменнік, што працуе ў галіне фантастыкі (у 3 знач.).

|| ж. фантастка, ✂.

фантастыка, ✂, ж.

  1. Тое, што заснавана на творчым уяўленні, на фантазіі.

    • Ф. народных паданняў.
  2. Што-н. нерэальнае, немагчымае.

    • Асушыць такое балота! Гэта ж ф.!
  3. зб. Літаратурныя творы, у якіх апісваюцца выдуманыя, звышнатуральныя падзеі.

    • Навуковая ф.

|| прым. фантастычны, ✂.

  • Ф. раман.
  • Фантастычная літаратура.

фантастычны, ✂.

  1. гл. фантастыка.

  2. Падобны на фантазію (у 2 знач.); казачны, чароўны, звышнатуральны.

    • Ф. прывід.
    • Ф. пейзаж.
    • Фантастычнае святло.
  3. Зусім неверагодны, непраўдападобны.

    • Фантастычная задума.
    • Гэты чалавек фантастычна (прысл.) таленавіты.

|| наз. фантастычнасць, ✂.