фантазія, , ж.

  1. Здольнасць да творчага ўяўлення.

    • Багатая ф.
  2. Мара, прадукт чыйго-н. уяўлення.

    • Гэта не сапраўднасць, а ф.
  3. Нешта непраўдападобнае, выдуманае.

    • Гэта дзіцячая ф.
  4. Дзівацтва; нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).

    • Прыйшла ў галаву ф.
  5. Музычны твор свабоднага характару; імправізацыя.

    • Ф. на тэмы беларускіх народных песень.

|| прым. фантазійны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)