Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фальцэт, , м.

Пра спеў: вельмі высокі гук голасу, які патрабуе асобага прыёму выканання, а таксама сама такая манера спеву.

|| прым. фальцэтны, .

фальш, , м.

  1. Падман, ашуканства, а таксама падробка.

    • Купіла не залатую рэч, а ф.
  2. Адсутнасць натуральнасці, няшчырасць, неадпаведнасць праўдзе.

    • У гутарцы чуўся ф.
    • Штучнасць і ф. рамана (неадпаведнасць мастацкай праўдзе).
  3. Пра спеў: недакладнасць у выкананні, скажэнне.

  4. Падман, ашуканства.

    • Ф. у гульні ў карты.

фальшываманетчык, , м.

Чалавек, які займаецца вырабам фальшывых грошай.

|| ж. фальшываманетчыца, .

фальшывіць, ; незак.

  1. Паводзіць сябе фальшыва, няшчыра, прытварацца.

  2. Пець не ў тон, утвараць фальшывыя гукі.

|| зак. сфальшывіць, .

фальшывы, .

  1. Які мае ў сабе фальш, уводзіць у зман; несапраўдны, падроблены.

    • Фальшывая даведка.
  2. Які не адпавядае сапраўднасці, ісціне; памылковы, няверны.

    • Фальшывая нота (не ў тон).
  3. Прытворны, няшчыры, крывадушны.

    • Фальшывае спачуванне.
    • Фальшывыя людзі (з прытворнымі, няшчырымі паводзінамі).

|| наз. фальшывасць, .

фальшыўка, , ж. (разм.).

Фальшывы дакумент.