фальш назоўнік | мужчынскі род
-
Падман, ашуканства, а таксама падробка.
- Купіла не залатую рэч, а ф.
-
Адсутнасць натуральнасці, няшчырасць, неадпаведнасць праўдзе.
- У гутарцы чуўся ф.
- Штучнасць і ф. рамана (неадпаведнасць мастацкай праўдзе).
-
Пра спеў: недакладнасць у выкананні, скажэнне.
-
Падман, ашуканства.
- Ф. у гульні ў карты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)