Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трунак, ✂, м. (абл.).

Алкагольны напітак.

  • Выпіць па чарцы трунку з дарогі.

трунар, ✂, м.

Майстар, які робіць труны.

труп, ✂, м.

Мёртвае цела чалавека або жывёлы.

|| прым. трупны, ✂.

  • Т. яд.

трупа, ✂, ж.

Калектыў артыстаў тэатра, цырка.

  • Балетная т.

трупцець, ✂; незак. (разм.).

Утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснуты посуд).

  • Гаршчок трупціць.

|| наз. трупценне, ✂.

трупярня, ✂, ж.

Памяшканне для трупаў; морг.

трус​1, ✂, м.

Невялікі хатні грызун сямейства заечых, а таксама яго футра.

|| прым. трусіны, ✂.

  • Трусінае мяса.

трус​2, ✂, м. (разм.).

Ваганне зямлі, землетрасенне.

трус​3, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які лёгка паддаецца пачуццю страху; баязлівец.

трусавод, ✂, м.

Тое, што і трусагадовец.