Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сабачка2, , м.

  1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі.

    • Націснуць на сабачку.
  2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху зубчастага кола назад.

сабачнік, , м.

  1. Памяшканне для сабак; сабакарня.

  2. Тое, што і сабакар (у 1 і 2 знач.).

  3. Аматар сабак (разм.).

сабачуга, , м. (разм.).

Вялізны сабака.

  • Такога сабачугу не даводзілася бачыць.

сабачы, .

  1. гл. сабака.

  2. Вельмі цяжкі, нязносны, а таксама (пра мароз, холад) незвычайна моцны ў сваім праяўленні (разм.).

    • Сабачая доля.
    • С. холад.
  3. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных тэрмінаў.

    • Сабачая мята.
    • С. клешч.

  • Ушыцца ў сабачую скуру (разм.) — страціць сумленне.

сабе, часц. (разм.).

Ужыв. пры дзеясловах або займенніках для абазначэння спакойнага, свабоднага, незалежнага дзеяння.

  • Еду с. і ні пра што не думаю.
  • Што яна с. думае?

  • Нішто сабе (разм.) — не дрэнны.

  • Так сабе (разм.) — 1) ні добрае, ні дрэннае (пра каго-, што-н.); 2) проста так, несур’ёзна.

  • Няхай (хай) сабе (разм.) — добра, хай будзе так.

сабекошт, , м.

Грашовыя выдаткі прадпрыемства пры вырабе прадукцыі (або яе транспартаванні, набыцці).

  • Знізіць с. прамысловых тавараў.

сабес, , м.

  1. Скарачэнне: сацыяльнае забеспячэнне.

    • Органы сабеса.
  2. Установа, якая займаецца пытаннямі сацыяльнага забеспячэння.

    • Здаць дакументы ў с.

|| прым. сабесаўскі, .

сабо, нескл., н.

Абутак на драўлянай падэшве.

сабор, , м.

  1. Сход, з’езд (уст. і спец.).

    • Земскі с.
    • Царкоўны с.
    • Памесны с. (з’езд служыцеляў хрысціянскай царквы).
  2. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры.

    • Кафедральны с.

|| прым. саборны, .

сабораванне, , н.

Адно з таінстваў хрысціянскай царквы: чытанне малітваў, памазанне ялеем цяжкахворага або паміраючага чалавека.