Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рубчасты, ✂.

З рубцамі​1 (у 1 і 2 знач.); з кантамі, кантовы.

  • Рубчастая шклянка.
  • Рубчастая тканіна.

|| наз. рубчастасць, ✂.

рубчык, ✂, м.

  1. гл. рубец​1.

  2. Выпуклая палоска на тканіне, на якой-н. паверхні.

    • Драп у р.

|| прым. рубчыкавы, ✂.

руда, ✂, ж.

Прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы ці іх злучэнні.

  • Жалезная р.

|| прым. рудны, ✂.

  • Рудныя горы.

рудаваты, ✂.

Трохі руды, не зусім руды.

  • Рудаватыя капялюшыкі грыбоў.

рудавоз, ✂, м.

Судна, прызначанае для перавозкі руды і каменнага вугалю.

|| прым. рудавозны, ✂.

руданосны, ✂.

З залежамі руды.

  • Р. пласт.

|| наз. руданоснасць, ✂.

руда-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) руды, з рудым адценнем, напр. руда-жоўты, руда-чорны, руда-чырвоны;
  • 2) руды, у спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр. руда-ружовы, руда-шэры.

рудзець, ✂; незак.

  1. Рабіцца рудым, рудзейшым.

  2. Віднецца (пра што-н. рудое).

|| зак. зрудзець, ✂ і парудзець, ✂.

руднік, ✂, м.

Горнапрамысловае прадпрыемства для здабычы руды, карысных выкапняў.

  • Уранавыя руднікі.

|| прым. рудніковы, ✂.

  • Рудніковае мацаванне.

руды, ✂.

Рыжа-карычневы.

  • Рудая вавёрка.