Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

псіхіка, , ж.

Сукупнасць душэўных адчуванняў, уяўленняў, пачуццяў, думак як адлюстраванне ў свядомасці аб’ектыўнай рэчаіснасці; душэўны склад чалавека.

  • Здаровая п.

|| прым. псіхічны, .

  • Псіхічныя хваробы (хваробы расстройства мазгавых цэнтраў, нервовай сістэмы).
  • Псіхічная атака (від атакі, разлічанай на застрашванне, падаўленне волі, псіхікі тых, хто абараняецца).

псіхіятр, , м.

Урач, спецыяліст па псіхіятрыі.

псіхіятрыя, , ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца псіхічнымі захворваннямі і іх лячэннем.

|| прым. псіхіятрычны, .

псіхоз, , м.

  1. Псіхічная хвароба, а таксама ўвогуле ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы чалавека.

  2. перан. Нервовасць, нагнятанне страху ў адносінах да чаго-н., істэрыя.

    • Ваенны п.

псіхолаг, , м.

  1. Вучоны, спецыяліст па псіхалогіі.

  2. Знаток чалавечай псіхалогіі.

    • Тонкі п. чалавечых душ.

пстрык, выкл. у знач. вык. (разм.).

Пстрыкнуў.

  • П. яго ў лоб (або па лбе).

пстрыкаць, ; незак.

  1. Даваць пстрычкі каму-н.

    • П. па лбе.
  2. чым і без дапаўнення. Утвараць кароткія рэзкія гукі.

    • П. пальцамі.
  3. перан. Злавацца, выказваючы незадавальненне (разм.).

    • Чаго пстрыкаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пстрыкнуць, .

|| наз. пстрыканне, .

пстрыкуха, , ж. (разм.).

  1. Пра жанчыну, якая чым-н. незадаволена і злуецца, фыркае.

  2. перан. Пра рухавую, вясёлую асобу, якая лёгка пырхае, нібы страказа.

пстрычка, , ж.

Адрывісты ўдар пры разгібанні ўказальнага або сярэдняга пальца, сагнутага вялікім пальцам.

  • Даць пстрычку каму-н.

псяр, , м.

Наглядчык за паляўнічымі сабакамі і ўдзельнік у паляванні.

|| прым. псярскі, .