Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

людская, ✂, ж. (уст.).

Памяшканне для слуг пры панскім маёнтку.

людскі, ✂.

  1. Чалавечны, паважлівы.

    • Людскія адносіны.
  2. Добры, прыгодны для чаго-н.

    • Гэта людская рэч.

|| наз. людскасць, ✂.

людцы, ✂, н. (разм.).

Ласк. да людзі (у 1 знач.),

  • Л. добрыя, ратуйце!

люк, ✂, м.

  1. Адтуліна, якая закрываецца векам, напр. на палубе карабля і інш.

    • Каналізацыйны л.
  2. Адтуліна для зброі ў борце судна, самалёта і інш. (спец.).

    • Люкі для кулямётаў.

|| прым. люкавы, ✂.

люкс​1, ✂, м. (спец.).

Адзінка вымярэння асветленасці.

люкс​2, прым., нязм.

  1. Багаты, раскошны па абсталяванню, абслугоўванню.

    • Каюта л.
    • Атэлье л.
  2. Вышэйшага класа, разраду, гатунку.

    • Шакалад л.

|| прым. люксавы, ✂.

люлька​1, ✂, ж.

Прылада для курэння, якая складаецца з цыбука і коўшыка для тытуню.

  • Пыхкаць люлькай.

|| памянш. люлечка, ✂.

|| прым. люлечны, ✂.

люлька​2, ✂, ж.

  1. Тое, што і калыска (у 1 знач.).

  2. Вісячы памост з бартамі для падымання на вышыню рабочых, будаўнічых матэрыялаў, інструментаў для работы на вышыні.

  3. Частка лафета (спец.).

|| прым. люлечны, ✂.

  • Л. транспарцёр.

люляць, ✂; незак.

Рытмічна гойдаць з боку ў бок ці зверху ўніз; калыхаць.

  • Л. дзіця.

|| наз. люлянне, ✂.

люмбага, нескл., н. (спец.).

Востры боль у паясніцы; прастрэл.