Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

люд, , м., зб. (разм.).

Людзі, група людзей, з’яднаных супольнасцю жыцця.

  • Працоўны л.

людаед, , м.

  1. Той, хто ўжывае ў ежу чалавечае мяса.

    • Тыгр-людаед.
  2. перан. Крыважэрны чалавеканенавіснік.

    • Фашысцкія людаеды.

|| прым. людаедскі, .

людаедства, , н.

Ужыванне ў ежу чалавечага мяса першабытнымі людзьмі, дзікунамі, а таксама перан. пра крыважэрнасць, чалавеканенавісніцтва.

людзі, .

  1. ужыв. таксама для абазначэння ўсіх, а таксама асоб, якія належаць да пэўнага асяроддзя, групы.

    • Л. рады лету, а пчолы цвету (прыказка).
    • Л. навукі.
    • Маладыя л. (маладыя мужчыны).
    • Бываць на людзях (быць сярод людзей).
    • Вывесці ў л. (дапамагчы заняць пэўнае месца ў грамадстве).
    • Выйсці ў л. (дасягнуць трывалага або высокага месца ў грамадстве).
  2. У ваенным асяроддзі: жывая сіла, салдаты.

    • Страты ў людзях і тэхніцы.
  3. Кадры, працаўнікі.

    • Калгасу патрэбны л.
  4. Слугі, наймічкі, парабкі (уст.).

|| прым. людскі, .

  • Людская памяць.
  • Шчасце людское.

людны, .

  1. Такі, дзе прысутнічае многа людзей.

    • Л. рынак.
  2. З вялікім насельніцтвам або такі, дзе жыве многа людзен.

    • Л. горад.
    • Людная вуліца.

|| прым. люднасць, .

людская, , ж. (уст.).

Памяшканне для слуг пры панскім маёнтку.

людскі, .

  1. Чалавечны, паважлівы.

    • Людскія адносіны.
  2. Добры, прыгодны для чаго-н.

    • Гэта людская рэч.

|| наз. людскасць, .

людцы, , н. (разм.).

Ласк. да людзі (у 1 знач.),

  • Л. добрыя, ратуйце!