Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

люк, , м.

  1. Адтуліна, якая закрываецца векам, напр. на палубе карабля і інш.

    • Каналізацыйны л.
  2. Адтуліна для зброі ў борце судна, самалёта і інш. (спец.).

    • Люкі для кулямётаў.

|| прым. люкавы, .

люкс1, , м. (спец.).

Адзінка вымярэння асветленасці.

люкс2, прым., нязм.

  1. Багаты, раскошны па абсталяванню, абслугоўванню.

    • Каюта л.
    • Атэлье л.
  2. Вышэйшага класа, разраду, гатунку.

    • Шакалад л.

|| прым. люксавы, .