Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лютаваць, ✂; незак.

Праяўляць лютасць, жорсткасць.

  • Лютуе вораг.
  • Лютавала зіма (перан.).

лютніст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на лютні.

лютня, ✂, ж.

Старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент.

|| прым. лютневы, ✂.

люты​1 ✂ прым.

  1. Злы, бязлітасны.

    • Л. вораг.
    • Л. звер.
  2. перан. Вельмі моцны ў сваім праяўленні, невыказна цяжкі.

    • Лютая злосць.
    • Лютыя маразы.

|| наз. лютасць, ✂.

люты​2, ✂, м.

Другі месяц каляндарнага года.

|| прым. лютаўскі, ✂.

  • Лютаўскія завірухі.

лютэранін, ✂, м.

Той, хто вызнае лютэранства.

|| ж. лютэранка, ✂.

лютэранства, ✂, н.

Пратэстанцкае веравызнанне, якое ўзнікла на аснове вучэння Лютэра і было накіравана супраць каталіцтва і рымскага папы.

|| прым. лютэранскі, ✂.