людзі назоўнік

  1. ужыв. таксама для абазначэння ўсіх, а таксама асоб, якія належаць да пэўнага асяроддзя, групы.

    • Л. рады лету, а пчолы цвету (прыказка).
    • Л. навукі.
    • Маладыя л. (маладыя мужчыны).
    • Бываць на людзях (быць сярод людзей).
    • Вывесці ў л. (дапамагчы заняць пэўнае месца ў грамадстве).
    • Выйсці ў л. (дасягнуць трывалага або высокага месца ў грамадстве).
  2. У ваенным асяроддзі: жывая сіла, салдаты.

    • Страты ў людзях і тэхніцы.
  3. Кадры, працаўнікі.

    • Калгасу патрэбны л.
  4. Слугі, наймічкі, парабкі (устарэлае).

|| прыметнік: людскі.

  • Людская памяць.
  • Шчасце людское.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)