Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зычлівы, ✂.

Які жадае дабра другому, прыхільны, спагадны.

  • Зычлівыя людзі.

|| наз. зычлівасць, ✂.

зычны, ✂.

  1. Звонкі, прарэзлівы.

    • З. голас.
  2. Пра гукі мовы: які ўтвараецца пры праходжанні моцнага струменю паветра праз перашкоду ў якім-н. месцы моўнага апарату, а таксама пра літары, якія адлюстроўваюць такія гукі.

зычыць, ✂; незак.

Жадаць, выказваць, выражаць каму-, чаму-н. пажаданні.

  • Зычу вам многа шчасця і моцнага здароўя.