Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

знаток, , м.

Той, хто валодае вялікімі ведамі ў чым-н., тонкім разуменнем чаго-н.

знахар, , м.

Лекар-самавучка, які карыстаецца ўласнымі спосабамі лячэння: замовамі, травамі і пад.

|| ж. знахарка, .

|| прым. знахарскі, .

знахарства, , н.

Занятак знахара.

  • Займацца знахарствам.

знаходзіцца, ; незак.

  1. гл. знайсціся.

  2. Быць, змяшчацца, мецца дзе-н.

    • Школа знаходзілася на другім канцы вёскі.

|| наз. знаходжанне, .

знаходка, , ж.

  1. Знойдзеная рэч.

    • Бюро знаходак (установа, якая вяртае згубленыя рэчы іх уладальнікам).
  2. перан. Аб кім-, чым-н. набытым і вельмі патрэбным.

    • Творчыя знаходкі.
    • Гэты спецыяліст — з. для прадпрыемства.

знаходлівы, .

Здагадлівы, дасціпны, які лёгка знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.

  • З. чалавек.

|| наз. знаходлівасць, .

знацца, ; незак. (разм.).

  1. Падтрымліваць знаёмства, мець сувязі з кім-, чым-н.

    • З такім сябрам я і з. не хачу.
  2. Добра ведаць якую-н. справу.

    • З. на пчалярстве.

знаць1, ; незак.

  1. Тое, што і ведаць (у 1, 2, 3, 4 і 5 знач.).

  2. інф. у знач. вык. Відаць, можна заўважыць (уст.).

    • З. па слядах, што тут прайшоў воўк.

знаць2, , ж.

Вышэйшы слой прывілеяванага класа ў буржуазна-дваранскім грамадстве.

значкіст, , м.

Чалавек, які мае значок як сведчанне пра кваліфікацыю, выкананне якіх-н. нарматываў.

|| ж. значкістка, .

|| прым. значкісцкі, .