Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гніль, ✂, ж.

  1. Што-небудзь гнілое, сапсаванае гніеннем.

    • У яблыку з’явілася г.
  2. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін.

    • Мокрая г. бульбы.

гніляк, ✂, м.

  1. Кусок спарахнелага, гнілога дрэва.

  2. перан. Хваравіты, слабы чалавек (разм.).

    • Той г. доўга не працягне.

гнісці, ✂ і гніць, ✂, незак.

  1. Станавіцца гнілым пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

    • Сена гніе.
  2. перан. Цяжка жыць, гібець.

    • Г. у акопах

|| зак. згнісці, ✂ і згніць, ✂.

гной, ✂, м.

  1. Памёт, сумесь памёту і подсцілу, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.

    • Конскі г.
    • Вывесці г. з хлява.
  2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.

|| прым. гнаявы, ✂ і гнойны, ✂.

гном, ✂, м.

У заходнееўрапейскай міфалогіі: барадаты карлік, які ахоўвае падземныя скарбы.

|| памянш. гномік, ✂.

гнуткі, ✂.

Здольны лёгка гнуцца, гібкі.

  • Г. дубец.

|| наз. гнуткасць, ✂.

гнуты, ✂.

Зроблены шляхам выгнання.

  • Гнутая мэбля.

гнуцца, ✂; незак.

  1. Прымаць дугападобную, выгнутую форму, схіляцца.

    • Дрэвы г. да зямлі.
    • Чалавек гнецца ад цяжкай ношы.
  2. Рабіцца няроўным, згінацца.

    • Ліст жалеза добра гнецца.
  3. перан. Траціць стойкасць, паддавацца чыйму-н. уздзеянню.

    • Г. перад панам.
  4. Курчыцца (ад холаду; разм.).

|| зак. пагнуцца, ✂ і сагнуцца, ✂.

гнуць, ✂; незак.

  1. Надаваць чаму-н. дугападобную, выгнутую форму.

    • Г. дугі.
    • Г. спіну перад кім-н. (перан. многа і цяжка працаваць на каго-н.).
  2. Нагінаць уніз, прыгінаць.

    • Вецер гне бярозу да зямлі.
  3. перан., без дапаўнення. Весці гутарку, размову, накіроўваючы яе на дасягненне якой-н. мэты; схіляць (разм.).

    • Ведаю, куды ты гнеш.

◊

  • Гнуць сваю лінію (разм.) — настойліва дамагацца чаго-н.

  • Гнуць на свой капыл (разм. неадабр.) — рабіць па-свойму.

  • Гнуць спіну (горб) (разм.) — 1) многа і цяжка працаваць на каго-н.; 2) пакланяцца, угоднічаць перад кім-н.

  • Гнуць у тры пагібелі (разм.) — моцна, жорстка прыгнятаць.

|| зак. пагнуць, ✂ і сагнуць, ✂.

|| наз. гнуццё, ✂.

гнюс, ✂, м., зб.

Двукрылыя насякомыя, машкара, якія смокчуць кроў чалавека і жывёлы.