Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

счэзнуць, ✂; зак. (разм.).

Зачахнуць, заняпасці.

  • Яна, відаць, не акрыяе, так і счэзне.

счэп, ✂, м.

  1. гл. счапіць.

  2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога што-н. счэпліваюць.

    • Вагонныя счэпы.

счэпны, ✂.

  1. гл. счапіць.

  2. Такі, які счапляецца, які можна счапіць.

    • Счэпнае прыстасаванне.

счэпшчык, ✂, м. (спец.).

Рабочы, які счэплівае вагоны.

|| ж. счэпшчыца, ✂.

сшаркаць, ✂; зак. (разм.).

Пашкодзіць шарканнем.

  • С. падлогу.

сшытак, ✂, м.

  1. Сшытыя лісты чыстай паперы ў вокладцы.

    • Сшыткі ў клетку.
    • Агульны с. (тоўсты сшытак у вокладцы).
  2. Складзены, але не разрэзаны друкаваны аркуш у кнізе, брашуры і пад. (спец.).

|| прым. сшыткавы, ✂.

сшыўны, ✂.

Пашыты не з цэлага кавалка, са швом.

  • С. каўнер.

сшыць, ✂; зак.

  1. гл. шыць.

  2. Злучыць шыццём.

    • С. два кліны скуры.

|| незак. сшываць, ✂.

|| наз. сшыванне, ✂ і сшыўка, ✂.

сшэрхлы, ✂.

Пасівераны (пра скуру на твары, руках і пад.).

  • С. твар.

|| наз. сшэрхласць, ✂.

сываратка, ✂, ж.

Вадкасць, што атрымліваецца пры згортванні крыві па-за арганізмам, а таксама назва некаторых лекавых прэпаратаў з крыві.

  • Процідыфтэрыйная с.

|| прым. сываратачны, ✂.