Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сухама, прысл.

Без вадкай і гарачай стравы.

  • Вячэраць с.

сухамятка, ✂, ж. (разм.).

Сухая яда без гарачай і вадкай стравы.

сухапутны, ✂.

Які мае адносіны да дзеянняў на сушы, руху па сушы.

  • Сухапутныя войскі.
  • Сухапутнае падарожжа.

сухапуцце, ✂, н. (разм.).

Шлях па сушы (у супрацьлегласць воднаму шляху).

сухар, ✂, м.

  1. Высушаны кавалак хлеба, булкі, а таксама гатунак сухога печыва.

    • Пачак сухароў.
    • Малочныя сухары.
  2. перан. Сухі (у 8 знач.), нячулы чалавек (разм.).

    • Не чалавек, а с.

|| прым. сухарны, ✂.

сухарлявы, ✂.

Худы, тонкі, сухі.

  • С. чалавек.

|| наз. сухарлявасць, ✂.

сухарукі, ✂.

Які дрэнна валодае або зусім не валодае рукой (рукамі) у сувязі з атрафіяй мышцаў.

|| наз. сухарукасць, ✂.

сухастоіна, ✂, ж.

Засохлае на корані дрэва.

сухастой, ✂, м., зб.

Засохлыя на корані дрэвы.

|| наз. сухастойны, ✂.

сухата, ✂, ж.

  1. Адчуванне сухасці, адсутнасць вільготнасці (разм.).

    • С. ў роце.
  2. Гарачая сухая пагода.

    • Цэлы май стаяла с.
  3. Клопат, турбота, туга (разм.).

    • На душы с.