Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суфле, нескл., н.

Назва кулінарных вырабаў (кандытарскіх, малочных, мясных) у выглядзе пюрэ з узбітымі бялкамі.

  • С. з яблыкаў.
  • Ягаднае с.

суфлёр, , м.

Работнік тэатра, які суфліруе акцёрам.

|| прым. суфлёрскі, .

  • Суфлёрская будка (на сцэне).

суфліраваць, ; незак.

Падказваць акцёрам словы ролі ў час спектакля.

суха...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сухі (у 1 знач.), які мае адносіны да сухасці (у 1 знач.), напр. сухавей, сухалюбівы, сухаядзенне;
  • 2) з сухім (у 3 знач.), у сухім выглядзе, напр. сухапрасаваны, сухасалёны, сухафрукты;
  • 3) з сухім (у 4 знач.), напр. сухабокі, сухаверхі, сухарукі, сухастой.

сухавей, , м.

Сухі гарачы вецер, які нясе з сабой працяглую засуху.

|| прым. сухавейны, .

сухагруз, , м.

Сухагрузнае судна.

сухагрузны, , (спец.).

Пра судны: прызначаны для перавозкі сухіх насыпных або штучных грузаў.

  • Сухагрузныя баржы.

сухадол, , м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад талай або дажджавой вады.

|| прым. сухадольны, .

сухажылле, , н.

Шчыльная, эластычная мышачная звязка.

|| прым. сухажыльны, .

сухалюбівы, .

Пра расліны: які добра пераносіць сухое паветра і сухія глебы, прыстасаваны да жыцця ў засушлівых мясцовасцях.

|| наз. сухалюбівасць, .