Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суразмераць, ✂; зак.

Зрабіць суразмерным, устанавіць адпаведнасць з чым-н.

  • С. свае расходы з даходамі.

|| незак. суразмерваць, ✂ і суразмяраць, ✂.

суразмерны, ✂.

Які адпавядае чаму-н. па велічыні, памерах; прапарцыянальны.

  • Выдаткі суразмерныя заработку.

|| наз. суразмернасць, ✂.

сурвэтка, ✂, ж.

  1. Невялікі кавалак тканіны, якім карыстаюцца для засцеражэння ў час яды, у цырульнях і пад.

  2. Невялікі абрус.

|| прым. сурвэтачны, ✂.

сургуч, ✂, м.

Каляровая цвёрдая сумесь смалістых рэчываў і воску, у расплаўленым выглядзе ўжываецца для заклейвання, накладання пячатак і інш.

|| прым. сургучны, ✂.

сурдакамера, ✂, ж. (спец.).

Памяшканне з гуканепранікальнымі сценамі, якое служыць для правядзення фізіялагічных і псіхалагічных даследаванняў, а таксама для спецыяльных трэніровак.

|| прым. сурдакамерны, ✂.

сурдапедагогіка, ✂, ж.

Раздзел дэфекталогіі, які займаецца навучаннем і развіццём дзяцей з дэфектамі слыху.

|| прым. сурдапедагагічны, ✂.

сурдзіна, ✂, ж.

Прыстасаванне ў музычных інструментах, пры дапамозе якога прыглушаецца гук у час ігры.

сурдзінка:

  • пад сурдзінку (зрабіць, сказаць што-н.) (разм.) — тайком, цішком, непрыкметна.

сур’ёз:

  • на поўным сур’ёзе (разм.) — сур’ёзна, без жартаў.

    • Размова ідзе на поўным сур’ёзе.

сур’ёзнець, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца сур’ёзным (у 1 і 2 знач.), больш сур’ёзным.

|| зак. пасур’ёзнець, ✂.