Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трукацтва, , н. (разм.).

Празмернае захапленне трукамі, знешнімі эфектамі.

|| прым. трукацкі, .

трукач, , м.

  1. Чалавек, які выконвае трукі (у 1 знач.).

  2. Чалавек, схільны да трукацтва (разм.).

|| ж. трукачка, .

|| прым. трукацкі, .

трум, , м.

  1. Месца паміж палубай і днішчам судна, прызначанае для ўстаноўкі механізмаў, размяшчэння розных грузаў.

  2. Памяшканне пад сцэнай у тэатры.

|| прым. трумавы, і трумны, .

трумо, нескл., н.

  1. Высокае стаячае люстра.

  2. Прасценак паміж вокнамі, звычайна ўпрыгожаны арнаментам (спец.).

труна, , ж.

Спецыяльная скрынка, у якой хаваюць памёршага.

  • Загнаць у труну каго (разм. неадабр.) — зжыць са свету.

|| прым. трунны, .

трунак, , м. (абл.).

Алкагольны напітак.

  • Выпіць па чарцы трунку з дарогі.

трунар, , м.

Майстар, які робіць труны.

труп, , м.

Мёртвае цела чалавека або жывёлы.

|| прым. трупны, .

  • Т. яд.

трупа, , ж.

Калектыў артыстаў тэатра, цырка.

  • Балетная т.

трупцець, ; незак. (разм.).

Утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснуты посуд).

  • Гаршчок трупціць.

|| наз. трупценне, .