Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

супакойлівы, ✂.

Які спрыяе супакаенню.

  • С. шум бору.

|| наз. супакойлівасць, ✂.

супарт, ✂, м. (спец.).

Рухомы вузел металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў з разцом.

|| прым. супартны, ✂.

супаставіць, ✂; зак.

Параўноўваючы, суаднесці адзін з адным для атрымання якога-н. вываду.

  • С. паказанні сведак.

|| незак. супастаўляць, ✂.

|| наз. супастаўленне, ✂.

|| прым. супастаўляльны, ✂.

  • С. метад даследавання.
  • С. аналіз.

супастаўны, ✂.

Такі, які можа быць супастаўлены з чым-н.

  • Супастаўныя паняцці.

|| наз. супастаўнасць, ✂.

супасці, ✂; зак.

  1. Адбыцца ў адзін і той жа час з чым-н.

    • Водпуск супаў з выпускнымі экзаменамі сына.
  2. Аказацца агульным, тоесным.

    • Паказанні сведак поўнасцю супалі.
  3. У геаметрыі: сумясціцца ўсімі пунктамі пры накладванні.

|| незак. супадаць, ✂.

|| наз. супадзенне, ✂.

супер... прыстаўка.

Утварае:

  • 1) назоўнікі са знач. павышанасці якасці або ўзмацнення дзеяння, напр. супертанкер, суперцэмент, суперэкспрэс;
  • 2) назоўнікі са знач.: які знаходзіцца на паверхні чаго-н., напр. супервокладка, суперінфекцыя;
  • 3) прыметнікі са знач. высокай ступені прыкметы, напр. суперсучасны, супермодны, суперэластычны.

супервокладка, ✂, ж. (спец.).

Папяровая вокладка, што агортвае пераплёт кнігі.

супермэн, ✂, м. (іран.).

Чалавек, які лічыць сябе вышэйшым, важнейшым за іншых.

|| прым. супермэнскі, ✂.

суперфасфат, ✂, м.

Хімічнае ўгнаенне, у саставе якога знаходзіцца фосфар.

|| прым. суперфасфатны, ✂.

супесак, ✂, м.

Рыхлая глеба, якая змяшчае ў сабе пясок і гліну, але з перавагай пяску.

|| прым. супескавы, ✂ і супясчаны, ✂.