Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трубапракатны, ✂.

Звязаны з вырабам металічных труб пракаткай.

  • Т. завод.

трубаўкладчык, ✂, м.

  1. Рабочы па ўкладцы труб.

  2. Перасовачны пад’ёмны кран для ўкладкі труб у траншэі трубаправода.

трубач, ✂, м.

Музыкант, які іграе на трубе.

трубачка, ✂, ж.

  1. гл. трубка.

  2. Кандытарскі выраб у форме трубкі (у 1 знач.).

    • Пірожнае-трубачка.
    • Т. з крэмам.

трубіць, ✂; незак.

  1. Дзьмучы ў трубку, прымушаць яе гучаць.

  2. Гучаць (пра трубу).

    • Трубяць трубы.
  3. Гукамі трубы падаваць сігнал да чаго-н.

    • Т. трывогу.
    • Т. збор.
  4. перан., аб кім-чым. Настойліва распаўсюджваць якія-н. чуткі (разм.).

  5. перан., што і без дапаўнення. Многа есці (разм.).

    • Т. хлеб.

|| зак. пратрубіць, ✂, раструбіць, ✂ і струбіць, ✂.

трубка, ✂, ж.

  1. гл. труба.

  2. Назва розных прыбораў і прыстасаванняў звычайна цыліндрычнай формы, а таксама ў біялогіі і анатоміі: назва розных полых органаў цыліндрычнай формы.

    • Рэнтгенаўская т.
    • Дыхальная т.
  3. Частка тэлефоннага апарата з устройствам для слухання і мікрафонам.

    • Зняць трубку.
  4. Рулон, скрутак якога-н. матэрыялу; тое, што мае форму вузкай трубы.

    • Т. палатна.

|| памянш. трубачка, ✂.

|| прым. трубачны, ✂ і трубкавы, ✂.

  • Трубачны завод.
  • Трубачныя рыштаванні.

трубчасты, ✂ і трубкаваты, ✂.

  1. Які мае форму трубы, трубкі.

    • Трубчастая косць.
  2. Які складаецца з труб, трубак.

    • Трубчастая студня.
    • Трубчастае сцябло.

трудзіць, ✂; незак. (разм.).

Стамляць, натруджваць да болю працяглай працай, хадой і пад.

  • Т. рукі.

труізм, ✂, м. (кніжн.).

Агульнавядомая, збітая ісціна.

  • Гаварыць труізмы.

трук, ✂, м.

  1. Лоўкі, эфектны прыём, нумар.

    • Акрабатычны т.
  2. перан. Лоўкія штучкі, нечаканы ўчынак, махлярскія прадзелкі.

|| прым. трукавы, ✂.

  • Т. фільм.