Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суднамадэлізм, ✂, м.

Пабудова і запуск мадэлей суднаў ​1.

|| прым. суднамадэльны, ✂.

суднамадэліст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца суднамадэлізмам.

|| ж. суднамадэлістка, ✂.

|| прым. суднамадэлісцкі, ✂.

суднамадэль, ✂, ж.

Мадэль судна ​1.

суднаходны, ✂.

Даступны для суднаходства.

  • Суднаходная рака.

|| наз. суднаходнасць, ✂.

судна-год, ✂, м. (спец.).

Адзінка рабочага часу судна ​1, якая вылічваецца работай, што выконваецца суднам 1 за адзін год плавання.

суднік, ✂, м. (абл.).

Шафа для пасуды.

суды, ✂ (абл.).

Два вядры для адначасовага нашэння вады.

  • Прынесці с. вады.

сужыцель, ✂, м.

  1. Чалавек, які жыве з кім-н. у адной кватэры (уст.).

  2. Мужчына, які знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з якой-н. жанчынай; палюбоўнік.

|| ж. сужыцелька, ✂.

сужыццё, ✂, н.

  1. Сумеснае жыццё ў адной кватэры (уст.).

  2. Інтымныя, пазашлюбныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.

суздром, прысл. (абл.).

Зусім, цалкам, дашчэнту.

  • Ідэя будаўніцтва кароўніка с. завалодала старшынёй калгаса.