Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самазаспакоенасць, ✂, ж.

Беспадстаўная супакоенасць, легкадумная ўпэўненасць у паспяховым ходзе спраў.

самазаспакоіцца, ✂; зак.

Аддацца самазаспакаенню.

|| незак. самазаспакойвацца, ✂.

самазахаванне, ✂, н.

Імкненне захаваць сваё жыццё, засцерагчы сябе ад небяспекі.

  • Інстынкт самазахавання.

самазвал, ✂, м.

Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца, а таксама вагон, які можа самаразгружацца.

  • Вагон-с.

|| прым. самазвальны, ✂.

самазванец, ✂, м.

Той, хто выдае сябе за другога чалавека, прысвоіўшы сабе чужое імя, званне.

|| ж. самазванка, ✂.

самазванства, ✂, н.

Незаконнае прысваенне сабе чужога імя, звання з мэтай абману.

самазваны, ✂.

Які з’яўляецца самазванцам.

самаздаволены, ✂.

Такі, які здаволены сабой, перакананы ў сваёй перавазе, годнасці і паказвае, праяўляе гэту здаволенасць.

  • Самаздаволеныя пустасловы.

|| наз. самаздаволенне, ✂.

самазневажанне, ✂, н.

Наўмыснае зневажанне самога сябе, прызнанне сябе нікчэмным.

самакантроль, ✂, м.

Кантроль над самім сабой; назіранне за сваёй працай, станам здароўя.