Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павець, , ж.

  1. Пляцоўка пад дахам на слупах для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды.

    • Згрузіць мяхі пад п.
  2. Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы.

павеяць, ; зак.

Пачаць веяць (у 2 знач.), дзьмуць.

  • Павеяў вецер.
  • Павеяла вясной (безас.).
  • Ад яе ўсмешкі павеяла цеплынёй і ласкай (перан.; безас.).

павідла, , н.

Салодкая маса з працёртых пладоў, звараных з цукрам.

  • Яблычнае п.

павільгатнелы, .

Які зрабіўся вільготным.

  • Павільгатнелыя вочы.

павільён, , м.

  1. Альтанка ці невялікі лёгкі будынак (напр. у садах, парках).

    • Кветкавы п.
  2. Будынак, памяшканне для экспанатаў на выстаўцы, для правядзення кіна- і фотаздымак.

    • Выставачны п.

|| прым. павільённы, .

павінен, , у знач. вык.

  1. Абавязаны заплаціць доўг.

    • Сусед мне п. пяцьдзесят тысяч рублёў.
  2. з інф. Абавязаны зрабіць што-н.

    • Мы павінны змагацца за мір.
  3. з інф. Пра тое, што адбудзецца абавязкова, непазбежна або мяркуецца адбыцца.

    • Ён п. хутка з’явіцца.

павініцца, ; зак.

Прызнацца ў сваёй віне, пакаяцца.

павіннасць, , ж.

Грамадскі або дзяржаўны абавязак насельніцтва.

  • Воінская п.

павісець, ; зак.

Вісець некаторы час.

павіслы, .

Які павіс, абвіс.

  • Павіслыя струкі фасолі.