Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

столік, ✂, м.

  1. гл. стол.

  2. Стол для наведвальнікаў у рэстаране, сталовай, кафэ і пад. (разм.).

    • Афіцыянт бярэ заказы ля століка.

столка, ✂, ж.

Тое, што і рэдзь.

  • Скласці матэрыю ў дзве (тры) столкі (у некалькі разоў).

столь, ✂, ж.

  1. Верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе.

    • Пафарбаваная с.
    • Пад с. (вельмі высокі).
  2. Паверхня гэтага пакрыцця з боку гарышча.

    • Насыпаць пяску на с.

|| прым. столевы, ✂.

столькі, займ. і прысл.

  1. займ. і прысл. ўказальнае. Абазначае менавіта такую колькасць чаго-н.; вызначаная колькасць.

    • Купілі с. кніг, колькі планавалі.
    • Столькіх (наз.) хлопцаў не далічыліся.
  2. займ. і прысл. азначальнае. Так многа, у такой колькасці, так доўга.

    • С. працы ўкладзена.
    • Дзе ты быў с. часу?
  3. прысл. меры і ступені. У такой ступені, настолькі, так.

    • С. я перахваляваўся.

стома, ✂, ж.

Зморанасць ад цяжкай працы ці якога-н. занятку.

  • Пад вечар найшла с.

стометроўка, ✂, ж.

У спорце: дыстанцыя ў сто метраў.

стомлены, ✂.

Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім-н. заняткам.

  • Стомленая маці.
  • Стомленаму (наз.) можна трохі адпачыць.

|| наз. стомленасць, ✂.

стоп.

  1. выкл. Ужыв. як каманда: стой, спыніся!

    • С.! Прыехалі.
  2. наз. Сігнал для прыпынку транспарту.

    • Сігнал с.
    • Знак с.

стопар, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне для спынення, замацавання частак механізма ў якім-н. становішчы.

|| прым. стопарны, ✂.

стопарыцца, ✂; зак.

Спыняцца, затрымлівацца ў развіцці.

  • Работа с.

|| зак. застопарыцца, ✂.