золата1, ✂, н.
-
Высакародны метал жоўтага колеру, які ўжыв. як мера каштоўнасцей і ў каштоўных вырабах.
- Чыстае з.
- Не ўсё з., што блішчыць (прыказка).
- Чырвонае з.
- Чорнае з. (пра нафту).
- Белае з. (пра бавоўну).
-
зб. Манеты або вырабы з гэтага металу.
- Купіць рэч за з.
- Хадзіць у золаце.
- Заваяваць з. на алімпіядзе (залаты медаль; разм.).
-
Пазалочаныя шаўковыя ніткі.
-
перан. Пра таго (тое), што вылучаецца добрай якасцю, вартасцю (ужыв. таксама як ласк. зварот).
- Чалавек ён — з.!
- З. ты маё!
|| памянш.-ласк. золатка, ✂ і золатца, ✂.
|| прым. залаты, ✂.
- З. пясок.
- З. запас.
- З. прызёр (хто атрымаў залаты медаль).
- Залатыя горы абяцаць каму-н. (абяцаць вялікія даброты, багацце).
золата... (а таксама залата...)
Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню:
- слову золата, напр. золатаздабыча, золаташукальнік;
- слову залаты, напр. золатавалосы, золатагаловы.
золатапрамысловасць, ✂, ж.
Галіна горнай прамысловасці, якая занята здабычай золата.
|| прым. золатапрамысловы, ✂.
золаташукальнік, ✂, м.
Чалавек, які займаецца адшукваннем і распрацоўкай залатых радовішчаў, россыпаў.
|| прым. золаташукальніцкі, ✂.
золкі, ✂.
Сыры, пранізліва халодны (пра надвор’е, вецер, дождж).
|| наз. золкасць, ✂.
золь, ✂, ж.
Сырое, пранізлівае халоднае надвор’е.
зона, ✂, ж.
Поле, паласа, прастора паміж якімі-н. межамі, дзвюма лініямі ці ўздоўж якой-н. лініі, а таксама наогул пэўная
тэрыторыя, вобласць, што характарызуецца якой-н. агульнай прыметай.
- Пагранічная з.
- Прыгарадная з.
- Бяз’ядзерная з.
- З. тундры.
- З. адпачынку.
|| прым. зонны, ✂ і занальны, ✂.
- Зонны тарыф.
- Занальная доследная станцыя.