зорка,
-
Нябеснае цела, якое можна бачыць простым вокам у форме ззяючай кропкі на начным небе.
- Палярная з.
- З. першай велічыні (таксама
перан. пра выдатнага дзеяча мастацтва, навукі). - Узыходзячая з. (таксама
перан. пра чалавека: новая славутасць). - Зорак з неба не хапае (
перан. пра звычайнага, нічым не прыметнага чалавека). - Верыць у сваю зорку (
перан. у свой лёс).
-
перан. Пра дзеяча мастацтва, навукі, спартсмена. -
Фігура, а таксама прадмет з трохвугольнымі выступамі па акружнасці.
- Пяціканцовая з.
- Марская з. (жывёліна).
||
- Зорная карта.
- Зорная ноч (з добра бачнымі зоркамі).
Зорная часіна для каго — момант найвышэйшага ўздыму, напружання і выпрабавання сіл, вялікі поспех, трыумф.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)