Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павазіць, ; зак.

  1. Правесці некаторы час, возячы каго-, што-н.

    • П. па горадзе.
  2. Звесці, перавезці ўсё, многае.

    • П. усе снапы.

павал, , м.

Павалены лес, буралом.

  • У лесе многа павалу.

павалока, , ж.

  1. Лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.

    • Сонца прабівалася праз павалоку хмар.
  2. У выразе: вочы з павалокай — з пяшчотным, павольным позіркам.

    • Вочы карыя з павалокай.

павальны, .

Які ахоплівае ўсіх, многіх; пагалоўны.

  • Павальныя хваробы.

|| наз. павальнасць, .

паваляцца, ; зак.

Правесці некаторы час валяючыся.

  • П. на сене.

паварот, , м.

  1. гл. павярнуцца, -ць.

  2. Месца, дзе паварочваюць.

    • Выйсці з-за павароту.
  3. перан. Поўная змена ў развіцці чаго-н.; пералом.

    • П. у жыцці.
    • П. лёсу.

паваротлівы, .

  1. Здольны лёгка і хутка паварочвацца.

    • Паваротлівая лодка.
  2. Увішны, спрытны, разбітны.

    • Паваротлівая гаспадыня.
    • Ён чалавек п.

|| наз. паваротлівасць, .

паваротны, .

  1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго-н.

    • Паваротныя механізмы.
  2. перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае.

    • П. перыяд у развіцці грамадства.

паварочаць1, ; зак.

Вярнуць назад многіх.

паварочаць2, ; зак.

  1. Абярнуць, перавярнуць усё, многае.

    • П. усе крэслы.
  2. Перавярнуць на другі бок для прасушвання.

    • П. сена.