знайсціся, ✂; зак.
-
Выявіцца, адшукацца.
- Пража знайшлася.
- Ахвотнікаў ехаць не знайшлося.
-
Не разгубіўшыся, выйсці з цяжкага становішча.
- Не знайшоўся адразу, што адказаць.
|| незак. знаходзіцца, ✂.
знамянальны, ✂.
-
Важны, значны.
- Знамянальныя падзеі.
- Знамянальная дата.
-
У мовазнаўстве: які мае самастойнае значэнне; проціл. службовы.
- Знамянальныя часціны мовы.
|| наз. знамянальнасць, ✂.
знарок, прысл.
З якой-н. мэтай, з пэўнымі намерамі.
- З. папярэдзіў.
- Як з. (нібы назло).
знасіцца, ✂; зак.
Стаць непрыгодным ад доўгай носкі ці работы.
- Боты знасіліся.
- Поршні знасіліся.
- Арганізм знасіўся (перан. дачасна састарыўся, аслабеў).
|| незак. зношвацца, ✂.
|| наз. знос, ✂ і зношванне, ✂.
- Знос аўтапакрышак.
- Няма зносу чаму-н. або не ведае зносу што-н. (доўга не зношваецца; разм.).
- Працаваць на знос (перан.).
- Зношванне арганізма (перан.).
знасіць1, ✂; зак.
Доўгай носкай зрабіць непрыгодным.
◊
Не знасіць галавы каму (разм.) — не мінуць пакарання, не ўцалець, загінуць з-за сваёй неасцярожнасці, свавольства
і пад.
|| незак. зношваць, ✂.
|| наз. зношванне, ✂.