Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

срэбранік, ✂, м.

Тое, што і сярэбранік ​1.

◊

  • За трыццаць срэбранікаў прадаць каго-што (высок. пагард.) — прадаць з нізкіх меркаванняў, карыслівых інтарэсаў [літаральна за 30 сярэбраных манет — цана здрадніцтва біблейскага Іуды].

срэбраносны, ✂.

Пра горныя пароды, якія ўтрымліваюць срэбра.

|| наз. срэбраноснасць, ✂.

  • С. участка.

ссадзіць, ✂; зак.

  1. Дапамагчы сысці ўніз.

    • С. дзіця з канапы.
  2. Даць магчымасць або прымусіць выйсці (з поезда, аўтобуса і пад.).

    • С. на станцыі дзяцей.
    • С. безбілетніка.

|| незак. ссаджваць, ✂.

|| наз. ссаджванне, ✂.

ссаць, ✂; незак.

  1. Уцягваць у рот губамі і языком (што-н. вадкае).

    • С. малако.
    • С. грудзі маці (карміцца яе малаком).
  2. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі.

    • С. соску.
    • С. лапу.
    • С. палец.
  3. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.).

|| наз. ссанне, ✂.

|| прым. ссальны, ✂.

  • Ссальныя рухі.

ссесціся, ✂; зак.

  1. Выпасці ў выглядзе асадку з раствору.

  2. Пра тканіну: стаць карацейшай, збегчыся.

  3. Стаць больш шчыльным, цвёрдым. Снег ссеўся.

  4. Вылучыць дробныя цвёрдыя часткі, камкі (пра малако).

    • Малако сселася.

|| незак. ссядацца, ✂.

|| наз. ссяданне, ✂.

ссёрбаць, ✂; зак. (разм.).

Сёрбаючы, з’есці якую-н. вадкую страву; высербаць.

|| незак. ссёрбваць, ✂.

ссівелы, ✂.

Які ссівеў (пра валасы).

  • Ссівелыя скроні.
  • С. чалавек. (з сівымі валасамі).
  • Прыйшлі на свята маладыя і ссівелыя (наз.).

ссінелы, ✂.

Які ссінеў; пасінелы.

  • С. ад холаду.

ссоўны, ✂.

Такі, які можа ссоўвацца.

  • С. стол.

ссохлы, ✂.

  1. Пра расліны: які звяў, засох, загінуў ад неспрыяльных умоў.

    • С. куст бэзу.
  2. Сасмяглы, шурпаты (пра губы, вусны).

    • Ссохлыя губы.