Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самаабслугоўванне, ✂, н.

Абслугоўванне сябе сваімі ўласнымі сіламі.

  • Магазін самаабслугоўвання.

самаадвод, ✂, м.

Матываванае адхіленне сваёй кандыдатуры ад вылучэння на якую-н. выбарную пасаду.

  • Заявіць с. на сходзе.

самаадвольны, ✂.

Які ўзнікае адвольна, сам па сабе, без уздзеяння звонку.

  • С. рух малекул.

|| наз. самаадвольнасць, ✂.

самаадданы, ✂.

Які ахвяруе сабой, сваімі інтарэсамі для другіх, для агульнай справы.

  • С. змагар.
  • С. ўчынак.
  • Самаадданае служэнне Радзіме.

|| наз. самаадданасць, ✂.

самаадрачэнне, ✂, н. (кніжн.).

Свядомае адмаўленне ад асабістых выгад, даброт.

  • С. ў імя вялікай мэты.

самаадукацыя, ✂, ж.

Набыццё ведаў самастойна, без дапамогі выкладчыкаў.

|| прым. самаадукацыйны, ✂.

самаадчуванне, ✂, н.

Агульны стан фізічных і духоўных сіл чалавека.

  • С. пацыента стала лепшым.

самаакупнасць, ✂, ж. (спец.).

Спосаб вядзення гаспадаркі, пры якім расходы пакрываюцца ўласнымі даходамі прадпрыемства.

  • Перайсці на с. і гаспадарчы разлік.

самааналіз, ✂, м.

Аналіз уласных учынкаў і перажыванняў.

самаахвярны, ✂.

Гатовы ахвяраваць сабой, сваімі інтарэсамі дзеля агульнай справы, дзеля шчасця іншых, гераічны і высакародны.

  • С. ўчынак.
  • С. подзвіг у імя інтарэсаў народа.

|| наз. самаахвярнасць, ✂.