Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шматабяцаючы, ✂.

Які падае вялікія надзеі, прадракае што-н. значнае.

  • Ш. студэнт.
  • Шматабяцаючая паездка.

шматаць, ✂; незак. (разм.).

Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць.

  • Вецер шматаў брызент.

|| аднакр. шматануць, ✂.

|| зак. пашматаць, ✂.

|| наз. шматанне, ✂.

шматбаковы, ✂.

  1. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў ці ўдзельнікаў чаго-н.

    • Ш. дагавор.
  2. Які вызначаецца шырынёй, разнастайнасцю, рознабаковы.

    • Шматбаковая дапамога.

|| наз. шматбаковасць, ✂.

шматгадовы, ✂.

Які жыве, існуе, працягваецца шмат гадоў.

  • Шматгадовыя травы.
  • Шматгадовая дзейнасць.

шматгранны, ✂.

  1. Які мае некалькі граней.

    • Ш. камень.
  2. перан. Усебаковы, рознабаковы.

    • Шматгранная дзейнасць.

|| наз. шматграннасць, ✂.

шматзначны​1 ✂ прым.

  1. Які мае вялікае значэнне, важныя вынікі, значны ўплыў на каго-, што-н.

    • Шматзначная падзея.
  2. Які робіць намёк на што-н. важнае, пра многае гаворыць.

    • Ш. позірк.
    • Шматзначна (прысл.) ўсміхацца.
  3. Які мае многа значэнняў.

    • Шматзначнае слова.

|| наз. шматзначнасць, ✂.

шматзначны​2 ✂ прым.

Які складаецца з многіх лічбавых знакаў.

  • Шматзначная лічба.

|| наз. шматзначнасць, ✂.

шматкроп’е, ✂, н.

Знак прыпынку ў выглядзе трох пастаўленых побач кропак, а таксама рад кропак, які абазначае пропуск у тэксце.

шматлікі, ✂.

  1. Які складаецца з вялікай колькасці каго-, чаго-н.

    • Ш. атрад.
  2. Які праводзіцца, маецца, прысутнічае і пад. ў вялікай колькасці.

    • Праводзіць шматлікія гутаркі з насельніцтвам.

|| наз. шматлікасць, ✂.

шматлюдны, ✂.

З мноствам людзей, мнагалюдны.

  • Шматлюдная аўдыторыя.

|| наз. шматлюднасць, ✂.