Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цеплаізаляцыя, , ж.

Ахова жылых, вытворчых і інш. збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў і пад. ад непажаданага цеплавога абмену з акаляючым асяроддзем.

  • Ц. трубаправода.

|| прым. цеплаізаляцыйны, .

цеплакроўныя, , н.

Жывёлы з адносна пастаяннай тэмпературай цела, якая не залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя (большасць млекакормячых і птушкі).

цеплалюбівы, .

Пра жывёл, расліны: які любіць цяпло, жыве ў цяпле, у цёплым клімаце.

  • Цеплалюбівыя расліны.

|| наз. цеплалюбівасць, .

цепламер, , м.

Прыбор для вызначэння колькасці цеплаты, якую атрымлівае спажывец з цеплафікацыйнай сеткі.

|| прым. цепламерны, .

цепланасіцель, , м. (спец.).

  1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

  2. У ядзерным рэактары: вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, вылучанае ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.

цеплаперадача, , ж. (спец.).

Цеплаабмен паміж двума цепланасіцелямі або іншымі асяроддзямі цераз цвёрдую сценку, якая іх размяжоўвае.

цеплаправод, , м.

Трубаправод для перадачы на адлегласць гарачай вады, пары.

цеплаправоднасць, , ж.

Уласцівасць цел перадаваць цеплыню ад нагрэтых участкаў да больш халодных.

цеплаправодны, , (спец.).

Якому ўласціва цеплаправоднасць.

цепласілавы, .

Звязаны з пераўтварэннем энергіі цеплавога руху часцінак газу (пары, вадкасці) ў які-н. іншы від энергіі.

  • Цепласілавая ўстаноўка.