Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлебароб, ✂, м.

Селянін, які займаецца хлебаробствам.

|| прым. хлебаробскі, ✂.

хлебаробства, ✂, н.

Праца земляроба па вырошчванню хлеба (у 3 знач.).

|| прым. хлебаробчы, ✂.

хлебародны, ✂.

Які дае добры ўраджай хлеба, урадлівы.

  • Х. год.
  • Х. край.

хлебарэз, ✂, м.

Рабочы, заняты рэзкай хлеба.

|| ж. хлебарэзка, ✂.

хлебарэзка, ✂, ж.

  1. гл. хлебарэз.

  2. Прыстасаванне для рэзкі хлеба.

хлебарэзны, ✂.

Прызначаны для рэзкі хлеба.

  • Х. стол.

хлебасол, ✂, м.

Хлебасольны, гасцінны чалавек.

  • Ён быў вялікі х.

|| ж. хлебасолка, ✂.

|| прым. хлебасольскі, ✂.

хлебасольства, ✂, н.

Гатоўнасць і ўменне гасцінна сустрэць і пачаставаць.

  • Беларускае х.

|| прым. хлебасольны, ✂.

хлебніца, ✂, ж.

  1. Від талеркі, падноса, на якіх падаюць на стол хлеб.

  2. Невялікая скрынка для захавання хлеба.

  3. Спецыяльная дзежка, у якой рашчыняюць хлеб.

хлестакоўшчына, ✂, ж.

Бессаромная нястрымная пахвальба [ад імя Хлестакова, героя камедыі М.В.Гогаля «Рэвізор»].