Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хларафос, ✂, м.

Белае крышталічнае ядавітае рэчыва, якое раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца ў барацьбе са шкоднымі насякомымі.

|| прым. хларафосны, ✂.

хлароз, ✂, м.

  1. Адна з форм малакроўя; бледная немач.

  2. Хвароба раслін, пры якой парушаецца ўтварэнне хларафілу і лісце жаўцее.

|| прым. хларозны, ✂.

хларыды, ✂, м.

  1. Злучэнні хлору з іншымі элементамі..

    • Хларыд натрыю.
  2. Мінералы, солі салянай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.

|| прым. хларыдны, ✂.

хларыты, ✂, м.

  1. Група слюдападобных мінералаў зеленаватага колеру, якія ўваходзяць у склад многіх горных парод.

  2. Солі хлорыстай кіслаты.

|| прым. хларытавы, ✂.

хларэла, ✂, ж. (спец.).

Багатая на бялкі і тлушч аднаклетачная зялёная водарасць.

|| прым. хларэлавы, ✂.