Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трэнер, ✂, м.

Спецыяліст, які займаецца трэніроўкай спартсменаў.

  • Т. валейбольнай каманды.
  • Т. па дзюдо.

|| ж. трэнерка, ✂.

|| прым. трэнерскі, ✂.

трэнзель, ✂, м.

Металічныя цуглі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, а таксама ланцужок для ўтрымання муштука ў роце каня.

|| прым. трэнзельны, ✂.

трэнінг, ✂, м. (спец.).

Сістэма, рэжым спартыўных трэніровак.

трэніраваць, ✂; незак.

  1. Навучаючы каго-н., праводзіць сістэматычныя практыкаванні.

    • Т. хакеістаў.
  2. Пастаяннай сістэматычнай работай, практыкаваннямі развіваць, умацоўваць што-н.

    • Т. памяць.

|| зак. натрэніраваць, ✂.

|| звар. трэніравацца, ✂.

|| зак. натрэніравацца, ✂.

|| наз. трэніроўка, ✂.

трэніровачны, ✂.

Прызначаны для трэніроўкі.

  • Т. касцюм.
  • Трэніровачная пляцоўка.

трэніроўка, ✂, ж.

  1. гл. трэніраваць.

  2. Вучэбныя заняткі, практыкаванні з мэтай удасканалення навыкаў, умення.

трэнне, ✂, н.

  1. Сіла, якая перашкаджае руху аднаго цела па паверхні другога (спец.).

  2. Рух прадмета па паверхні другога прадмета.

    • Дэталі знасіліся ад трэння.
  3. перан., Спрэчкі, сутыкненні; рознагалоссі, якія перашкаджаюць нармальнаму ходу справы.

трэпанаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) трэпанацыю.

  • Т. чэрап.

трэпанацыя, ✂, ж. (спец.).

Хірургічная аперацыя, звязаная з ускрыццём коснай поласці з мэтай пранікнення да ачага хваробы.

  • Т. чэрапа.

|| прым. трэпанацыйны, ✂.

трэпанг, ✂, м.

Марская беспазваночная жывёліна тыпу ігласкурых, мяса якой ужыв. ў ежу.

|| прым. трэпангавы, ✂.