Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рукапрыкладства, ✂, н. (разм.).

Нанясенне пабояў.

  • Справа дайшла да рукапрыкладства.

рукасты, ✂ (разм.).

  1. З доўгімі, вялікімі рукамі.

    • Р. дзяцюк.
  2. перан. Умелы, дзелавы, энергічны.

    • Р. гаспадарнік.

|| наз. рукастасць, ✂.

рукаў, ✂, м.

  1. Частка адзення, якая пакрывае руку.

    • Доўгія рукавы (да кісці).
    • Кароткія рукавы (якія закрываюць плячо).
  2. Адгалінаванне ад галоўнага рэчышча ракі.

    • Р. Нёмана.
  3. Шланг для падачы вадкасцей або сыпучых цел, газаў.

    • Пажарны р.
    • Р. млына.
    • Усмоктвальны р.

|| памянш. рукаўчык, ✂.

|| прым. рукаўны, ✂.

рукаўчык, ✂, м.

  1. гл. рукаў.

  2. звычайна мн. Род прышыўной манжэты.

    • Сукенка з белымі рукаўчыкамі.

рукзак, ✂, м.

Заплечны рэчавы мяшок з кішэнямі.

  • Паходны р.

|| прым. рукзачны, ✂.