Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рубільнік, , м.

Апарат для ўключэння, выключэння і пераключэння моцных электрычных токаў.

рубін, , м.

Каштоўны камень чырвонага колеру.

|| прым. рубінавы, .

  • Р. колер (чырвоны).
  • Р. пярсцёнак (з рубінам).

рубіць1, ; незак.

Падшываць край чаго-н., рабіць рубец (у 3 знач.).

  • Р. хустку.

рубіць2, ; незак.

  1. Будаваць з дрэва, бярвення будынак (спец.).

    • Р. зруб.
  2. Са словамі вугаль, руда і пад.: здабываць.

|| наз. рубка, .

рубка, , ж.

Надбудоўка на палубе судна для кіравання, а таксама памяшканне для падобнага прызначэння ў дырыжаблі, на радыёстанцыі і пад.

  • Рулявая р.
  • Хадавая р. (з якой кіруецца ход судна).
  • Баявая р.

рублены, .

Зроблены з бярвення, драўляны.

  • Рубленая хата.

рублёўка, , ж. (разм.).

Манета або казначэйскі білет вартасцю ў адзін рубель.

рубрыка, , ж.

  1. Загаловак раздзела (у газеце, часопісе і пад.).

  2. Раздзел, падраздзяленне чаго-н., графа.

    • Разнесці лічбы па рубрыках.

рубрыкацыя, , ж. (спец.).

Размеркаванне па рубрыках (у 2 знач.).

рубцавацца, ; незак.

Пра рану: зажываць, утвараючы рубец​1 (у 1 знач.).

|| зак. зарубцавацца, .

|| наз. рубцаванне, .